Новы афіцыйны рэкорд выпадкаў захворвання на каронавірус


У Беларусі на 10 снежня афіцыйны рэкорд новых выпадкаў захворвання на каронавірус – 1939 чалавек. Памерлі за содні афіцыйна 8 пацыентаў, такія звесткі падае міністэрства аховы здароўя.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 154 392, памерлі 1238 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

Ачунялі 132 085 пацыентаў. Выпісаныя з устаноў аховы здароўя за содні 2135 пацыентаў з COVID-19.

Менавіта распаўсюд COVID-19 стаў нагодай для закрыцця наземных пунктаў пропуску праз мяжу для грамадзянаў Беларусі на выезд з краіны.

Абноўлена
Беларусь закрывае наземную мяжу на выезд, афіцыйна з-за каронавіруса
2020.12.10 11:45

AA belsat.eu

Стужка навінаў