Новую старшыню «Моладзі БНФ» Ганну Смілевіч адлічылі з БДУ


18-гадовую Ганну Смілевіч, якую толькі месяц таму абралі старшынёй «Моладзі БНФ», адлічылі з 2-га курсу Інстытуту журналістыкі БДУ.

Учора, 19 студзеня, дзяўчына не здала трэці іспыт на зімовай сесіі, што стала падставай для адлічэння студэнткі.

Ганна Смілевіч лічыць, што на адлічэнне паўплывала яе палітычная дзейнасць.

«Я, канешне, не была на сто адсоткаў падрыхтавана, як у прынцыпе і ўсе студэнты, але пасля таго як фізрук учора распавёў, што яго сябры з КДБ цікавіліся мною, пыталі ці маю я нейкае дачыненне да БНФ , я ўпэўнена , што мае адлічэнне звязана з палітычнай дзейнасцю», – распавяла дзяўчына belsat.eu.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў