Новікаў: Саўчанку могуць памілаваць або аддаць Украіне


Адвакат лічыць, што Расея не мае намеру этапаваць Надзею Саўчанку ў калонію. Сёння з абмеркавання далейшага лёсу ўкраінскай лётчыцы пачнецца вясновая сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу.

Дэбаты па справе Саўчанка запланаваныя на першы дзень сесіі, 18 красавіка, адразу пасля традыцыйнага звароту прэзідэнта Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Пэдра Аграмунта да дэпутатаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”166948″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]22 сакавіка Данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці прысудзіў Саўчанцы 22 гады калоніі агульнага рэжыму. Саўчанка не абскарджвала прысуд. 5 красавіка ён уступіў у сілу, і на знак пратэсту зняволеная распачала сухую галадоўку.

16 сакавіка яе стан пагоршыўся, яна пагадзілася на кропельніцу.

Ілля Новікаў, адзін з адвакатаў Надзеі Саўчанкі, заявіў у інтэрв’ю «Грамадскаму тэлебачанню», што прымаючы пад увагу стан здароўя Саўчанкі, у бліжэйшы час яе могуць памілаваць або перадаць для адбыцця пакарання на тэрыторыі Украіны.

«Я, хаця і не дапушчаны ў высокія сферы, адчуваю сітуацыю так, што нейкія дамоўленасці пра тое, што ў нейкай форме Надзею вярнуць ува Украіну, існуюць. Пытанне ў тэрмінах і ў іх афармленні», – адзначыў Новікаў.

«Калі прысуд адбыўся, калі чалавек асуджаны і мяркуецца, што прасядзіць 22 гады ў калоніі, з’яўляецца вельмі нетрывіяльная задача: як аформіць паперы, каб яго кудысьці адпусціць», – дадаў Новікаў.

Паводле адваката, у практыцы ёсць дзве працэдуры: памілаванне і перадача для адбыцця пакарання на радзіме.

«Чуткі пра тое, што яе могуць этапаваць існуюць, але пакуль гэтага не адбылося і пакуль няма прыкметаў, што гэта можа адбыцца. Такое этапаванне само па сабе будзе дэманстратыўным зрывам дамоўленасцяў, якія ўжо адбыліся», – распавёў Новікаў пра перспектывы пераводы Надзеі ў калонію для адбыцця пакарання.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў