Новая рэклама МНС – пажарныя ратуюць Супермена


Білборды «Жыццё – гэта не кіно» ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях заклікаюць не рабіць неабдуманых учынкаў, якія могуць прывесці да трагедыі.

Новая серыя білбордаў ад МНС прысвечаная гісторыям пра Супермена, чалавека з фантастычнымі здольнасцямі. Ратаўнікі кажуць, што рэкламная кампанія ў арыгінальным фармаце павінная нагадаць, што варта падумаць, перад тым, як учыніць «подзвіг», які прывядзе да сумных наступстваў.

«На жаль, у рэальным жыцці людзі не валодаюць звышчалавечае сілай, рэакцыяй або спрытам, не ўмеюць лётаць, высока скакаць або рэгенераваць сваё здароўе. Нам непадуладна бесперашкодна прайсці скрозь падпалены дом, прабыць пад вадой дзясяткі хвілінаў або маментальна зрэагаваць на крытычную сітуацыю. Звычайны чалавек – далікатны і ўразлівы», – кажуць у прэсавай службе МНС.

МНС актыўна выкарыстоўвае крэатыўную візуальную і відэарэкламу для інфармавання людзей.

Напрыканцы лістапада ратаўнікі апублікавалі кліп «Цвет настроения красный – 112 номер безопасный» (кавер на вядомую песню Філіпа Кіркорава і Ягора Крыда), у якой рэкламуюць свой экстраны нумар, які дзейнічае паралельна з нумарам 101.

ДД

Стужка навінаў