Новая партыя беларускіх «Паланэзаў» прыбыла ў Азербайджан. Эпічнае відэа


Чарговая партыя беларускіх дальнабойных ракетных сістэм «Паланэз» прыбыла ў Азербайджан. З гэтай нагоды Мінабароны Азербайджана апублікавала відэа з эпічным музычным суправаджэннем.

Новыя «Паланэзы». Відэа Мінабароны Азербайджана

Ракетная сістэма залпавага агню «Паланэз» прызначаная для паражэння адкрыта размешчанай і ўкрытай жывой сілы, небраніраванай і браніраванай ваеннай і ваенна-спецыяльнай тэхнікі, артылерыі, ракетных і зенітных ракетных комплексаў, авіяцыйнай тэхнікі на аэрадромах базавання і іншых аб’ектаў на далёкасці ад 50 км да 300 км з высокай дакладнасцю.

РСЗА «Паланэз» на палігоне. Фота – vzglyad.az

Менск і Баку маюць даволі ваенна-прамысловыя комплексы, якія даволі дынамічна развіваюцца і могуць у значнай ступені дапаўняць адзін аднаго. Да таго ж дзве краіны маюць блізкія па характарыстыках палітычныя рэжымы, а Аляксандр Лукашэнка і Ільгам Аліеў, наколькі можна судзіць, лёгка знаходзяць агульную мову падчас двухбаковых сустрэч.

Адзначым, што палітычны рэжым у Баку не замінае, напрыклад, і Ізраілю прадаваць зброю Азербайджану.

Расея – Арменіі, Беларусь – Азербайджану

Азербайджан з моманту раскладу СССР стаў ворагам Арменіі – паміж краінамі пачаўся крывавы канфлікт за тэрыторыі Нагорнага Карабаху. Рэгіён афіцыйна ўваходзіў у склад Азербайджанскай савецкай сацыялістычнай рэспублікі, аднак адрозніваўся стракатым этнічным складам насельніцтва. У выніку мясцовыя армяне сталі дамагацца выхаду са складу Азербайджану, пачаліся ўзаемныя этнічныя чысткі, а потым і поўнамаштабныя баявыя дзеянні.

У 2016 годзе Расея паставіла Арменіі аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр-Э» з дальнасцю дзеяння да 280 км. Такім чынам Арменія атрымала заўважную перавагу над Азербайджанам у сферы высокадакладнай ракетнай артылерыі. Азербайджан у сваю чаргу стаў шукаць спосабы парыраваць гэтую пагрозу.

Выпрабаванні «Паланэз» на 300 км. ВаенТБ Беларусі

У 2018 годзе Беларусь пачала пастаўкі «Паланэзаў» Азербайджану.

Аляксандр Гелагаеў

Стужка навінаў