У чым новая кіраўніца нямецкай партыі ХДС падобная да Мэркель?


Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр падчас з’езду нямецкай партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз большасцю галасоў абрана новым старшынёй. За Крамп-Карэнбаўэр, якая лічыцца бліжэйшай паплечніцай Ангелы Мэркель, прагаласавалі 517 дэлегатаў (51,75%).

Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр нарадзілася 9 жніўня 1962 года ў каталіцкай сямʼі педагога-дэфектолага і хатняй гаспадыні. Яе палітычная карʼера распачыналася ў федэральнай зямлі Саар – там ў 1981 годзе яна ўступіла ў ХДС, а ў 1999 годзе была абрана ў мясцовы ландтаг (зямельны парламент).

У 2000 годзе Крамп-Карэнбаўэр была прызначаная на пасаду кіраўніцы МУС Саара, стаўшы першай жанчынай у Нямеччыне на пасадзе зямельнага міністра ўнутраных справаў. Пазней займала ў рэгіянальным урадзе пасады міністра па справах адукацыі, сямʼі і культуры, па пытаннях працы і занятасці, юстыцыі, па справах навукі і даследаванняў. З 2011 па 2018 год узначальвала ўрад зямлі Саар. Сябрам прэзідыума ХДС зʼяўляецца з 2010 года, а ў 2018 годзе па асабістай ініцыятыве Мэркель была вылучана і абраная на пасаду генеральнага сакратара.

Фота: Fabrizio Bensch / REUTERS / FORUM

Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр лічыцца блізкай паплечніцай Мэркель, у яе дзеяннях прыкметныя ўласцівыя існаму канцлеру спакой і вытрымка. Многія назіральнікі параўноўваюць яе з Мэркель і называюць нават «кронпрынцэса» старшыні Кабінета міністраў. Высокую ацэнку ва ўнутрыпартыйных колах атрымала яе кіраўніцтва ХДС на рэгіянальным узроўні – у 2017 годзе годзе хрысціянскія дэмакраты за відавочнай перавагай перамаглі на выбарах у парламент Саара.

Нямецкія назіральнікі лічаць, што Мэркель як канцлеру, будзе камфортна з Крамп-Карэнбаўэр на пасадзе старшыні ХДС. Апошняя падзяляе яе пазіцыі ў шматлікіх пытаннях, у тым ліку гэта тычыцца міграцыйнай і сацыяльнай палітыкі. Калі б выбралі Мэрца, то, як лічыць аглядальнікі, канцлер магла б і сысці з пасады кіраўніка Кабміна датэрмінова.

Фота:Fabrizio Bensch / REUTERS / FORUM

Калі не адбудзецца істотных унутрыпалітычных узрушэнняў у ФРГ, то Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр будзе прэтэндаваць на пасаду канцлера па выніках наступных Выбараў у Бундэстаг.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў