Новая хімічная атака ў Сірыі: загінулі дзясяткі чалавек


Вайна ў Сірыі. Фота - REUTERS/Goran Tomasevic

Лекары і ратавальнікі, якія працуюць у Сірыі, паведамілі, што ў Думе – апошнім падкантрольным паўстанцам горадзе ва Усходняй Гуце – 7 красавіка адбылася хімічная атака. Па розных ацэнках ахвярамі атакі сталі ад 40 да 150 чалавек.

Аб хімічнай атацы ў горадзе Дума паведамілі адразу некалькі маніторынгавых і медычных групаў, якія працуюць у Сірыі, аднак усе яны прыводзяць розныя звесткі аб ахвярах, і ў цэлым з іх справаздачаў не складваецца поўная карціна здарэння. Медыяцэнтр Гуты, які падтрымлівае паўстанцаў, заявіў, што пасля нападу ад удушша загінулі 75 чалавек, а яшчэ каля тысячы чалавек пацярпелі. Прычынай таго, што здарылася арганізацыя назвала бомбу з зарынам, якую скінуў з верталёта. Паводле іншых крыніцаў, падчас атакі быў выкарыстаны хлор або нервова-паралітычны газ.

Улады Сірыі інфармацыю аб хімічнай атацы назвалі сфабрыкаванай.

ЗША ўжо заявілі, што ўважліва сочаць за паведамленнямі пра магчымае выкарыстанне хімічнай зброі і што ў выпадку, калі яны пацвердзяцца, Расея, якая падтрымлівае ўлады Сірыі, павінна разам з імі несці адказнасць за тое, што здарылася.

ІІ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Глядзі таксама
Каментары