Новасібірская спявачка напісала песню на падтрыманне расейскага рубля


У роліку яна выступіла ў сукенцы з манет. Кліп «Долар-рубель» апублікаваны на сэрвісе Youtube.

Машані спявае ў ім пра «долар за адзін рубель», заклікаючы адмовіцца ад «чужой» замежнай валюты, зрабіць расейскі рубель сусветнай валютай, а долары аддаць ЗША ў абмен на адзін са штатаў. І падкрэслівае – не Аляску, бо яе ЗША і гэтак «павінны Расеі».

Раней Машані выпусціла кампазіцыю «Мой Пуцін», у якой яна падзякавала прэзідэнту за анексію Крыму. Песня выйшла і на ўкраінскай мове. Пазней Машані напісала песню «Санкцыі», у якой раскрытыкавала заходніх палітыкаў.

ДР belsat.eu паводле yodnews.ru

Стужка навінаў