Новага кіраўніка «Маладога фронту» аштрафавалі за «дэманстратыўнае нанясенне ўдараў у звон»


За ўдзел у акцыі «Ноч расстраляных паэтаў» 29 кастрычніка ў Курапатах Дзяніс Урбановіч атрымаў штраф у памеры 980 рублёў (40 базавых велічыняў). Гэткае рашэнне прыняла суддзя Лагойскага раённага суда Аксана Сарахман.

Актывіста прызналі вінаватым у несанкцыянаваным пікетаванні, а канкрэтна, што «Урбановіч каля падземнага перахода ля Курапатаў дэманстратыўна здзяйсняў нанясенне ўдараў у звон».

Пастанову ў Facebook апублікаваў Павел Севярынец.

Вялікае інтэрв’ю Дзяніса Урабновіча belsat.eu

ДР belsat.eu

Стужка навінаў