Новае махлярства: невядомыя патрабуюць грошы за тое, каб не была заведзена крымінальная справа за «палітыку»


Беларускі лекар Аляксей Носаў распавёў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яму з ананімнага акаўнту даслалі прапанову выдаліць з базы МУС матэрыялы, якія могуць стаць падставай для распачынання супраць яго крымінальнай справы. Невядомы просіць за гэтую паслугу пакласці $ 200 на ягоны біткойн-кашалёк.

Невядомы называе сябе «праграмістам у МУС», які нібыта мае доступ да шматлікіх базаў дадзеных і інфармацыі па крымінальных справах. Ён кажа, што на Носава цягам 2-3 дзён «будзе заведзена крымінальная справа па артыкулах гвалт да праваахоўных органаў, вандалізм, хуліганства і беспарадкі» (фактычна гаворка ідзе пра крымінальныя артыкулы, якія часцей за ўсё выкарыстоўваюцца для палітычнага пераследу ўдзельнікаў пратэстаў). Быццам бы ў базе МУС ёсць відэа і фота, якія і стануць падставай для распачынання крымінальных справаў супраць Носава.

«Турэмны тэрмін вам гарантаваны на некалькі гадоў. Магу дапамагчы вам пазбегнуць гэтага лёсу і сцерці фота і відэа і іншыя матэрыялы па вашай справе. Пасля гэтага справа не зможа быць працягнута і будзе цалкам адсутнічаць доказная база», – адзначаецца ў ананімным паведамленні.

Махляр прапануе перавесці суму эквівалентную $ 200 на яго біткойн-кашалёк і «мы забываем адзін пра аднаго і аб крымінальных справах на вас».

ВІДЭА
Улада не пацягне COVID-19. Інтэрв’ю з беларускім доктарам з Іспаніі, які заразіўся каронавірусам
2020.04.04 21:17

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў