Ноччу ў Менску затрымалі IT-кансультанта Глеба Рубанава


Ноччу з 6 на 7 траўня міліцыя затрымала IT-кансультанта Глеба Рубанава – імаверна, за ўдзел у флэшмобу ў сацыяльных сетках #яэкстрэміст.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Facebook» паведаміла жонка Рубанава Анастасія.

Паводле Анастасіі, у 4.30 у іх кватэру на гарадскі тэлефон пазваніў участковы і сказаў, што нейкі хуліган пашкодзіў машыны ў двары і Глебу трэба выйсці на вуліцу, каб праверыць стан свайго аўтамабіля. «Там высвятляецца, што з машынай усё ў парадку, але Глеба вельмі хочуць бачыць у Савецкім РУУС», – піша жонка. Глеб паспеў паведаміць, што яго затрымліваюць да суду.

Анастасія лічыць, што Глеба пераследуюць за ўдзел у флэшмобу, які распачаў анархіст Мікалай Дзядок. Удзельнікі акцыі публікуюць у сацыяльных сетках свае фотаздымкі з матэрыяламі з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў і хэштэгам #яэкстрэміст #яэкстремист.

Глеб Рубанаў актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. Раней працаваў у незалежнай прэсе, у тым ліку газетах «Навінкі» і «Згода».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў