Ноччу ў Беларусі пахаладае да 7 градусаў


9-11 ліпеня надвор’е Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і прахалодныя паветраныя масы з поўначы Еўропы.

Паводле Белгідрамету, 9 ліпеня будзе пераважаць хмарнае і дажджыстае надворʼе. Удзень у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні парывісты, месцамі да моцнага. У сярэдзіне дня 15 – 21 градусаў. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

Hавiны
На гэтым тыдні ў Беларусі – халоднае і дажджыстае надвор’е
2019.07.08 16:29

10 ліпеня воблачна, ноччу з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы. Удзень месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Ноччу 7 – 12 градусаў, удзень 14 – 20.

11 ліпеня воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу ў асобных раёнах слабы туман. Удзень месцамі па ўсходзе краіны магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні парывісты. Уночы 8 – 13 градусаў, удзень 15 – 22.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў