Ноч пад будынкам РУУС. Міліцыя: «Прыходзьце яшчэ!»


Пасля спробы падаць скаргу ў ЦВК у РУУСе Маскоўскага раёну апынуліся каля 30 чалавек. Большасць з іх адпусцілі без складання пратаколу.

Хлопцы, якіх вызвалілі.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Каля аддзялення міліцыі пуста: толькі адна дзяўчына шукае свайго хлопца Алега. Міліцыянты настойліва працягваюць ёй казаць, што нікога ў «дзяжурнай частцы няма». І тэхнічна нават не хлусяць: бо ў дзяжурнай частцы сапраўды іх няма, усіх затрыманых адразу павялі ў актавую залю на чацвертым паверсе. А палове на дванаццатую пачынаюць выпускаць па адным.

РУУС Маскоўскага раёну.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Адным з першых выходзіць Павел і расказвае, што ў аўтазаку хлопцы, якія перамаўляліся паміж сабой, атрымалі аплявуху ад АМАПаўца.

Павел.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Мы стаім на ганку, вызваленыя хлопцы пакрысе ўстаўляюць матузкі ў красоўкі (у міліцыі знімалі матузкі, рэмені і іншыя рэчы, з дапамогай якіх затрыманы можа нашкодзіць сабе). Раптоўна да нас выходзіць міліцыянт і запытвае, каго мы чакаем. Дзіўным чынам ён ужо не адмаўляе, што затрыманыя сёння каля Музычнай камедыі людзі знаходзяцца ў будынку. Наступнымі выходзяць хлопцы, імёны якіх мы назвалі, і міліцыянт ківае на нас: «Ну што, усё? Цяпер сыходзьце адсюль». У будынку яшчэ застаецца з дзясятак хлопцаў, адыходзім на некалькі метраў і працягваем чакаць.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Хлопец у байцы з аўтазакам – Руслан Рабкавец. Яго затаўклі ў сіні бус ля гатэлю «Менск» мужчыны ў цывільным. За пару хвілін да гэтага хлопец сфатаграфаўся на фоне пустога аўтазака:

«Пачалі казаць, маўляў, ну што, правёў фотасесію?»

Руслан Ребковец. Фото: Алиса Гончар / Belsat.eu
Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu

З-за фотаздымка пустога аўтазака праехаўся ў РУУС і іншы затрыманы. Пасля закрыцця ЦВК Аляксандр ужо збіраўся сыходзіць, пабачыў аўтазак на фоне банера «Адпачынак мары» і зняў на тэлефон.

«Адразу АМАПаўцы падышлі і пагрузілі, забралі мабільны і выдалілі фота, – расказвае мужчына.

Аляксандр.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Праз некаторы час чакання пад будынкам аддзялення міліцыі да нас падыходзіць Таццяна: у дзяўчыны нікога не затрымалі, яна прыйшла, каб падтрымаць і дапамагчы. Прапаноўвае хлопцам ваду і бананы.

Олег попал в объектив «Белсата» за час до задержания.
Олег. Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu

Наступным выходзіць Аляксей, які выйшаў з працы і апынуўся ў аўтазаку.

«У нашым бізнес-цэнтры на Мяснікова электронныя турнікеты, я выйшаў з будынку а 19:10, а 19:15 я сеў у аўтазак», – расказвае хлопец.

У аўтазаку, у якім ехаў Аляксей, быў ужо распырсканы пярцовы газ. Гэта пацвярджаюць і іншыя затрыманыя.

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/910353952761726/

Іншы затрыманы, Уладзіслаў, узгадвае, што было невыносна цяжка дыхаць.

Пакуль чакаем астатніх, адзін з вызваленых Павал Хаміцкі расказвае, як Менскі метрапалітэн вярнуў яму 70 капеек. Ён ехаў з сябрам са станцыі «Спартыўная» на станцыю «Плошча Перамогі». Хлопцы ўжо накіроўваліся перасаджвацца з «Купалаўскай» на «Кастрычніцкую», але яе зачынілі. Сябры скемілі: варта вярнуць грошы за жэтон, бо яны не даехалі, куды меліся.

Павел.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Таварны чэк за жэтоны.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Адзіная дзяўчына, якая трапіла сёння ў РУУС, жыццярадасная бландзінка Лізавета. Яна прыйшла ў цэнтр гораду разам з хлопцам Андрэем. Яго затрымалі і яна, каб быць разам з хлопцам, села ў аўтазак сама. Пазней выпусцілі і яго, таксама без складання пратаколу. У ва ўсіх затрыманых па прыедзе ў аддзяленне забралі тэлефоны, апісалі рэчы, узялі адбіткі пальцаў, склалі пратакол допыту. Да таго ж, людзі ў цывільным знялі асобна кожнага на камеру.

Лізавета.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Лізавета і Андрэй.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

З-за дзвярэй аддзялення чуем радаснае «Дзякуй вялікі!». Гэта Віталь Кузьмін звяртаецца да міліцыянта, што адчыняе перад ім дзверы. Хлопец не хавае ўсмешкі і не выказвае прэтэнзіяў ані да міліцыі, ані да АМАПу.

«У нас былі адэкватныя АМАПаўцы, яны разумеюць, што мы нармальныя, а адзін пажартаваў: «Закон как дышло, как повернешь туда и вышло».

Виталий Кузьмин. Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu
Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu

Але так пашчасціла не ўсім. Алега, што выходзіць наступным, досыць жорстка затрымалі, на твары сляды пабояў:

«Мы вярталіся ўжо дадому, але на шляху стаялі вайскоўцы, якія разварочвалі людзей. Мы пайшлі назад – там АМАП, які накіроўваў назад у бок вайскоўцаў. Я кажу: там вайскоўцы, мы туды не пойдзем. Яны пераглянуліся і сталі мяне затрымліваць».

Перад публікацыяй артыкула Алег папрасіў выдаліць яго здымкі з артыкула.

У яшчэ аднаго затрыманага выбіты зуб.

«Закінулі на падлогу, акуляры паспеў зняць, і вось пачало прылятаць, – узгадвае Мікалай Бібліс і дадае: Ой, як я шапяляўлю, жах».

За што яму так не пашчасціла, патлумачыць не можа. Напрыканцы з жартам дадае:

«У мяне было, канешне, у планах падраўняць зубы, але не думаў, што вось проста гэтак».

Мікалай.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Ледзь не кожны з затрыманых добра адгукаецца пра міліцыянтаў Маскоўскага РУУСу, маўляў, паводзілі сябе максімальна карэктна.

«Трэба ацэнку на «Google review» паставіць», – жартуюць хлопцы.

Таццяна, якая прыйшла дапамагчы, на развітанне крычыць міліцыянтам: «Дзякуй за добрае стаўленне!».

«Калі ласка, прыходзьце яшчэ», – адгукаюцца сілавікі.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Наста Кахановіч, фота Ірына Арахоўская Belsat.eu

Hавiны
У Менску тысячы людзей стаялі ў чарзе, каб падаць скаргу ў ЦВК. Адбыліся затрыманні. СТРЫМ
2020.07.15 17:30
Стужка навінаў