Нобэлеўскую прэмію па літаратуры атрымаў спявак і паэт Боб Дылан


Імя ўладальніка прэміі 13 кастрычніка абвясціла сталы сакратар Шведскай акадэміі Сара Даніус.

Прэмія Бобу Дылану (пры нараджэнні Robert Allen Zimmerman) прысуджаная «за стварэнне новай паэтычнай мовы ў вялікай амерыканскай песеннай традыцыі».

Ягоныя бабуля і дзядуля па бацькоўскай лініі былі габрэямі з Адэсы, якія праз габрэйскія пагромы (1905 год) уцяклі ў ЗША. Бацькамі ягонай маці былі літоўскія габрэі.

У 60-ыя Дылан быў адным з галоўных прадстаўнікоў гэтак званых «песень пратэсту». Яго кампазіцыі «Blowin ʼin the Wind» і «The Times They Are a-Changinʼ», сталі гімнамі руху барацьбы за грамадзянскія правы і антываеннага руху ў ЗША.

Песня, за якую Дылан атрымаў «Оскар»

Паводле выдання «Rolling Stone» – Дылан зʼяўляецца другой (пасля «The Beatles») па значнасці фігурай у гісторыі рок-музыкі. Неаднаразовы лаўрэат «Грэмі». Выпусціў 35 студыйных і 13 канцэртных альбомаў.

У 2015 годзе Нобэлеўскую прэмію па літаратуры атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў