Нобэлеўскую прэмію міру аддалі Сусветнай харчовай праграме


Нарвежскі Нобэлеўскі камітэт прысудзіў прэмію за «намаганні ў барацьбе з голадам, за ўнёсак у дасягненне міру ў зонах канфліктаў і за дзейнасць у якасці вядучай сілы ў дзеяннях па перадухіленні выкарыстання голаду як прылады вайны і канфліктаў».

Нобэлеўскі камітэт вылучыў Сусветную харчовую праграму, каб свет звярнуў увагу на мільёны людзей, якія пакутуюць ад голаду ці сутыкаюцца з яго пагрозаю ў выніку міжрэгіянальных канфліктаў ці праз глабальныя змены клімату.

Сёлета на прэмію міру таксама вылучалі атручанага напярэдадні расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, прэзідэнта ЗША Доналда Трампа, які завяршае свой прэзідэнцкі тэрмін, прэм’ер-міністра Ізраіля Бэньяміна Нэтаньягу – за міратворчыя дасягненні.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Баранавічах.
Фота: «Белсат»

Сярод намінантаў маглі быць і кандыдаты з Беларусі – палітзняволены Сяргей Ціханоўскі і вывезеная з краіны ў Літву былая кандыдатка на прэзідэнта Святлана Ціханоўская. Такую прапанову рабіў на пачатку верасня экс-кіраўнік Еўрарады Доналд Туск у сваім Twitter.

Згодна з завяшчаннем Альфрэда Нобэля, прэмію прысуджаюць асобе, якая зробіць больш або зробіць найлепш за ўсіх справу для братэрства паміж народамі, для распускання або скарачэння арміяў і для дасягнення мірных пагадненняў. На працягу шматлікіх гадоў Нобэлеўская прэмія міру прысуджалася на аўтарам розных відаў міратворчай дзейнасці і адпаведных канцэпцыяў свету.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў