«НН»: у Віцебску ад каронавіруса памёр былы следчы пракуратуры


«Наша Ніва» піша, што ў Віцебску ад пнеўманіі памёр былы следчы па найважнейшых справах Віцебскай абласной пракуратуры, палкоўнік у адстаўцы, 58-гадовы Анатоль Высоцкі. Ягоны тэст на COVID-19 аказаўся станоўчы.

Былыя калегі Анатоля Высоцкага расказалі «Нашай Ніве», што толькі ў панядзелак 30 сакавіка ён адкрыў бальнічны, а ўжо ў пятніцу, 3 красавіка, ім паведамілі пра запланаванае на нядзелю пахаванне.

Hавiны
СМІ паведамілі пра смерць ад каронавіруса былога працаўніка Нацбанку
2020.04.05 11:12

Аналіз на каронавірус у яго быў станоўчы. Гэтую інфармацыю пацвердзіла жонка памерлага следчага пракуратуры.

«Узялі аналіз – ён пацвердзіўся. Гэта не хаваецца. Як сталі вядомыя вынікі – пазванілі з санэпідэмстанцыі. Нам цяпер тэсты гэтыя зробяць: зараз прыедуць апрацаваць кватэру, тэсты – і на ізаляцыю. Мы ж не маглі нават падумаць, што ў яго станоўчы вынік! І адкуль жа я ведаю, дзе ён мог заразіцца?

Мы ж не ездзілі нікуды, на месцы былі. Я на работу і з работы, ну ў краму зайду. Ён таксама ў краму мог зайсці, на рынак, на лецішча – усё. А так ён дома сядзеў, пенсіянер, нікуды не выходзіў, не ездзілі нікуды.

Пачыналася з тэмпературы, тры дні патэмпературыў – 38. Ён сам звязваў гэта з простай прастудай, маўляў, быў на лецішчы, як ён казаў, дровы складваў, пратапіў, выбег на вуліцу – ну можа прадзьмула, прастыў ды прастыў… Падумаць не маглі, што ў нас можа быць нейкі каронавірус», – сказала «Нашай Ніве» жонка.

Са слоў жонкі, у палкоўніка Высоцкага была арытмія, ён быў сардэчнік.

Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла смерць 5 пацыентаў з каронавірусам па стане на 4 красавіка. Іх імёны не называліся.

Паводле інфармацыі СМІ, у Беларусі раней памерлі да 9 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. Імёны васьмі з іх вядомыя:

Hавiны
У эфіры БТ нагадалі пра адказнасць за распаўсюд «шкоднай» інфармацыі пра каронавірус на Віцебшчыне
2020.04.05 09:24

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў