«НН»: сілавікі затрымалі кіраўніка Браслаўскага раёну


«Наша Ніва» са спасылкаю на ўласныя крыніцы паведамляе, што 27 чэрвеня сілавікамі быў затрыманы старшыня Браслаўскага райвыканкаму Уладзімір Дранеўскі.

Нібыта Дранеўскага разам з жонкай, а таксама некаторымі падначаленымі праваахоўнікі выводзілі з будынку райвыканкаму.

Уладзімір Дранеўскі адсутнічаў на парадзе, які праходзіў у Браславе 3 ліпеня з нагоды Дня Незалежнасці. Абмяркоўваецца затрыманне чыноўніка і ў мясцовых суполках сацыяльных сетак – кажуць, што чыноўнік нібыта затрыманы за хабар.

У праваахоўных органах інфармацыю пакуль не каментуюць.

ІІ, belsat.eu, паводле «Наша Ніва»

Стужка навінаў