Экс-памочніка Лукашэнкі пакаралі 12 гадамі зняволення


Сяргей Раўнейка, экс-памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці пакаралі 12 гадамі зняволення за хабарніцтва. Суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма, Вярхоўны суд не распаўсюджваў інфармацыю нават пра пачатак працэсу.

Спачатку пра прысуд без спасылкі на крыніцу паведаміла «Наша Ніва». Потым з’явіўся афіцыйны прэс-рэліз Вярхоўнага суду.

4 ліпеня суд прызнаў Раўнейку вінаватым у атрыманні хабару паўторна, у асабліва буйным памеры (ч.3 арт.430 КК).

«Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў і ажыццяўленнем функцыяў прадстаўніка ўлады, на тэрмін 5 гадоў, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

У межах справы былы кіраўнік ГА «Беларуская федэрацыя бокса» Дзмітрый Ціхамолаў прызнаны вінаватым у дачы хабару ў буйным памеры і пакараны 2 гадамі пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Камітэт дзяржбяспекі Беларусі затрымаў Раўнейку летась падчас атрымання хабару ў памеры $ 200 000. «У поле зроку аператыўных падраздзяленняў С.Раўнейка трапіў больш за год таму ў сувязі з інфармацыяй пра неаднаразовыя факты атрымання хабараў ад розных асобаў за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. З санкцыі кіраўніка дзяржавы праведзены аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па дакументаванні супрацьпраўнай дзейнасці службовай асобы. Пры атрыманні чарговага хабару ён затрыманы з грашыма ў руках», – паведаміла прэс-служба КДБ 30 траўня 2018 года.

Паводле тэлеграм-каналу «Хромой бес», грошы чыноўніку перадаваў алігарх Аляксей Алексін.

«А гэты, дапусцім, каб у Гарадзенскай вобласці тытунём гандлявалі, кажа: вы мне плаціце за гэта. Вёў сябе як злачынца, самы сапраўдны бандыт. Гэта мяне здзівіла», – каментаваў арышт свайго памочніка Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка надзяліў кампанію алігарха Алексіна правам навучаць стральбе і мадэрнізаваць зброю
2019.06.25 13:59

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў