«Ніякай радасці»: Журналістка тыдзень хадзіла з хвастом дыназаўра


Рэдактар амерыканскага выдання «Jezebel» Джоана Роткопф дзеля эксперыменту тыдзень насіла плюшавы хвост дыназаўра. Але «нічаму не навучылася».

«Напрыканцы жніўня інтэрнэт-крама «Asos» выпусціла хвост дыназаўра, і гэта моцна пацешыла працаўнікоў «Jezebel»: «Навошта прадаюць такі прадукт? Хто будзе насіць хвост? Памятаю, жартам сказала “я буду”», – напісала дзяўчына.

Роткопф паабяцала калегам у рэдакцыі насіць хвост цягам працоўнага тыдня, здымаючы яго толькі на ноч. Самым складаным, паводле яе словаў, было прыстасавацца сядзець, хадзіць у прыбіральню і ездзіць у метро з хвастом даўжынёй у метр.[/vc_column_text][vc_single_image image=”376891″ img_size=”large”][vc_column_text]Роткопф падрабязна апісвае свае адчуванні дзень за днём у сваім матэрыяле.

На трэці дзень эксперыменту журналістцы расхацелася выходзіць з дому і з’яўляцца ў грамадскіх месцах, нягледзячы на тое, што мінакі ў цэлым спакойна ставіліся да хваста, ці не рэагавалі на яго зусім.

Неяк журналістка вячэрала з сям’ёй свайго бойфрэнда, бацька якога заўважыў, што «ў пэўны дзень табе будзе вельмі няёмка за тое, што ты зрабіла гэта». Ён не ведаў, што гэты дзень ужо настаў», – распавядае Роткопф.

У выніку сама журналістка прызнала, што з эксперыменту «яна нічога, апроч дэпрэсіі і некалькіх пацешных момантаў, не вынесла».

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў