Ніводнага БЧБ-сцяга. Як дзяржаўныя медыі паказалі перапахаванне Каліноўскага


Дзяржаўныя тэлеканалы ОНТ і «Беларусь-1» прысвяцілі перапахаванню Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гг. кароткія відэасюжэты, дзе распавядалася толькі пра ўдзел у цырымоніі ўрадавай дэлегацыі. Ніводнага бел-чырвона-белага сцяга ў кадры не зʼявілася.

Тэлеканал «Беларусь-1» прысвяціў падзеі сюжэт амаль на 4 хвіліны. У матэрыяле распавядалася пра тое, як знайшлі парэшткі паўстанцаў, паказалі частку выступу віцэ-прэмʼера Ігара Петрышэнкі і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Нічога пра прыезд у Вільню сотняў звычайных беларусаў у сюжэце не паведамлялася. Ніводнага бел-чырвона-белага сцяга ў кадры не зʼявілася.

Беларускія сцягі на вуліцах Вільні. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu

«Шматгранная, харызматычная, у чымсьці няпростая, як і ўвесь ягоны час, час, як вызначаў свае палітычныя рэаліі. Калі засталіся нейкія спрэчныя пытанні – няхай дыскутуюць гісторыкі. Бясспрэчна іншае: Кастусь Каліноўскі – сын беларускай зямлі, выбітны палітычны дзеяч, які пакінуў свой след і ўнёс свой унёсак у гісторыю. Нашу агульную гісторыю», – гэтымі словамі завяршаўся сюжэт «Беларусь-1».

Здымачнае група дзяржаўнага тэлеканалу АНТ у Вільні. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu

ОНТ прысвяціў перапахаванню Каліноўскага менш за 2 хвіліны. Так таксама паведамлялася толькі пра ўдзел беларускай урадавай дэлегацыі. Ніводнага бчб-сцяга ў кадр не трапіла.

Няма беларускіх нацыянальных сцягоў і ў выніковым фотарэпартажы БелТА.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары