НІСЭПД: Канфлікт уладаў з ІП больш за ўсё ўдарыў па бедных


Больш за палова беларусаў мяркуюць, што прыпыненне працы індывідуальных прадпрымальнікаў адбілася на іх дабрабыце.

У сакавіцкім апытанні Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў такое сцвярджэнне падтрымалі 54,2 % беларусаў. Астатнія адзначылі, што на іх гаманцах не адбіўся нявыхад на працу ІП.

Больш за ўсё спыненне працы шмат якіх іпэшнікаў адбілася на дабрабыце асобаў, якія маюць штомесячны даход менш за пражыткавы мінімум. 72,5 % з ліку тых, хто знаходзіцца за рысай беднасці, адказалі, што прыпыненне працы ІП адбілася на іх сямейным бюджэце, бо прыйшлося набываць тавары па даражэйшых цэнах, чым у прадпрымальнікаў.

«Менчукі, жыхары абласных цэнтраў сапраўды маюць альтэрнатыву паслугам рэчавых рынкаў, у малых гарадах з гэтым цяжка. Вайна дзяржавы з ІП стала адчувальным ударам па бюджэце трох чвэрцяў самага незабяспечанага слоя насельніцтва», – адзначаюць аўтары апытання.

НМ, belsat.eu, паводле Iiseps.org

Стужка навінаў