Нікол Пашыньян: Продаж Беларуссю зброі Азербайджану – вялікая праблема для нашых адносінаў

ВІДЭА

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян заявіў, што продаж беларускімі ўладамі зброі Азербайджану – гэта непрымальна.

«У нас добрыя адносіны, але я думаю, што ў нас ёсць вялікі патэнцыял і мы павінны яго рэалізаваць. Канешне, у нас ёсць заклапочанасць з нагоды продажу Беларуссю зброі Азербайджану. І гэта вялікая праблема для нашых адносінаў. Я пра гэта гаварыў з прэзідэнтам Лукашэнкам. І вы ведаеце, гэтая праблема абвастраецца тым, што Арменія і Беларусь з’яўляюцца ваенна-палітычнымі партнёрамі ў межах АДКБ. Усе грамадзяне Арменіі незадаволеныя з нагоды таго, што Беларусь прадае зброю Азербайджану», – заявіў Пашыньян у інтэрв’ю «Еўрарадыё».

Нагадаем, у красавіку стала вядома, што Азербайджан вырашыў набыць беларускія высокадакладныя ракетныя сістэмы залпавага агню «Паланэз». Ерэван выказаў незадаволенасць гэтай здзелкай, тым больш што Арменія і Беларусь зʼяўляюцца сябрамі адной ваеннай арганізацыі – АДКБ.

ІІ, belsat.eu, паводле «Еўрарадыё»

Глядзі таксама
Каментары