Нікаляс Мадура адхіліў ультыматум еўрапейскіх краінаў


Нікаляс Мадура адхіліў ультыматум шэрагу еўрапейскіх краін аб правядзенні датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў і папярэдзіў, што крызіс у краіне можа перарасці ў грамадзянскую вайну.

ЗША і многія іншыя краіны свету не лічаць Мадура легітымным кіраўніком дзяржавы і падтрымліваюць лідара апазіцыйнага венесуэльскага парламента – Нацыянальнай асамблеі – Хуана Гуаідо. Гуаідо на мінулым тыдні абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта. Расея, Турцыя і Кітай падтрымліваюць Мадуру.

Апошнія прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле ў траўні 2018 года не прызналі венесуэльская апазіцыя, шэраг заходніх і лацінаамерыканскіх краін.

На мінулым жа тыдні Іспанія, Германія, Францыя, Вялікая Брытанія, Нідэрланды, Партугалія і Аўстрыя выставілі Мадуру ўльтыматум – або ён прызначае на працягу васьмі дзён выбары, або яны афіцыйна прызнаюць апазіцыйны ўрад.

У нядзелю, 3 лютага, скончыўся тэрмін ультыматуму, і Мадура ў інтэрв’ю іспанскай тэлеканалу «La Sexta» сказаў, што не збіраецца паддавацца ціску і не будзе абʼяўляць датэрміновыя выбары.

«Мы не прымаем ультыматумаў ад каго-небудзь. Гэта ўсё роўна, калі б я сказаў Еўразвязу: «Даю вам сем дзён на тое, каб прызнаць Рэспубліку Каталонію, інакш мы прымем меры», – сказаў Мадура. – Не, міжнародная палітыка не можа быць заснаваная на ўльтыматумах. Гэта засталося ў мінулым калоніяў і імперыяў».

На пытанне карэспандэнта, ці можа крызіс у Венесуэле перарасці ў грамадзянскую вайну, Мадура сказаў: «Ніхто сёння не можа адказаць на гэтае пытанне з дакладнасцю. Усё залежыць ад узроўню варʼяцтва і агрэсіўнасці паўночнай імперыі і яе саюзнікаў на Захадзе».

«Мы патрабуем, каб ніхто не ўмешваўся ў нашыя ўнутраныя справы… і мы гатовыя абараняць нашу краіну», – дадаў Мадура.

Hавiны
Трамп гатовы выслаць войска ў Венесуэлу
2019.02.03 18:03

ІІ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў