Рэстаран «Поедем поедим», які пабудавалі ў 50 метрах ад урочышча Курапаты, запрашаў 14 чэрвеня на прагляд першага матчу чэмпіянату свету па футболе.
Паводле палітыка і грамадскага актывіста Паўла Севярынца, сёння ў рэстаран ніхто не прыйшоў.
«Учора ў «Бульбаш-хол» паўдні перлі гародніну, мяса, ананасы і хлеб. Гаёвыя спрабавалі адсунуць людзей. Міліцыянты тайком затрымлівалі абаронцаў і вазілі ў Бараўляны афармляць пратаколы. Гэта, канечне, асаблівае відовішча – міліцыя, якая крышуе мафію. Разлічвалі на футбольных заўзятараў. Што ж, футбол пачаўся. І ніхто не прыйшоў», – напісаў у сваім «Facebook’у» Павел Севярынец.
14 траўня каля брамы рэстарану стаяла варта з 10 абаронцаў Курапатаў.
Каля 20:00 непадалёк ад урочышча міліцыянты затрымалі актывіста Дзяніса Урбановіча і павезлі ў Бараўляны.
ЮВ, belsat.eu