«Нічога незвычайнага». У Расеі зрабілі 30-кілаграмовую скульптуру з сала


Паблік «Я жыву ў Краснаярску» ва «УКантакце» выклаў здымак з інсталяцыяй, якую назвалі «Салбургер» і прэзентавалі на фестывалі «Дзень Сібірскага падворку».

«Салбургер» зрабілі ў гонар 80-годдзя раёну, дзе праходзіла імпрэза. На выраб скульптуры сышло 800 бутэрбродаў з сала і хлеба.

Наведнікі з’елі яго за некалькі гадзінаў, адзначае мясцовае выданне.

З каментаў вынікае, што не ўсе разумеюць «шырокую рускую душу».

Пра бойку, якая калісьці паўстала падчас раздачы бліноў з рыдлёўкі, не паведамляецца.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў