Алена Леўчанка выходзіць на волю, пакараная штрафам Br 810


15 кастрычніка адбыўся суд над баскетбалісткаю Аленаю Леўчанкай, якая мелася выйсці на волю ранкам гэтага дня пасля адбывання 15 содняў. Ёй працягнулі арышт яшчэ на 72 гадзіны. Далі штраф Br 810.

«Іншы эпізод» у судзе Ленінскага раёну Менску разглядалі 2,5 гадзіны. Яе зноў абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, гэтым разам 20 верасня.

Алена Леўчанка ў судзе сказала, што заразілася вошамі.
Фота: @zhannanovik_, Twitter

Алена мелася выйсці на волю ў межах сёмае гадзіны раніцы. Сустракаць яе прыехалі заўзятары і калегі са свету спорту: Андрэя Краўчанка, Сцяпан Папоў, Ягор Мешчаракоў, Васіль Хамутоўскі, Святлана Кудзеліч, Іван Ганін, Канстанцін Якаўлеў і Надзея Астапчук.

Алену Леўчанку раней судзілі паводле двух артыкулаў: 23.34 «Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў» і 23.4 «Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Аб’ектыў
Ціск на спартоўцаў
2020.09.22 23:31

Зорка беларускага баскетболу ў новай палітычнай сітуацыі засталася на баку прыхільнікаў пераменаў і выступіла супраць гвалту і за паўторныя справядлівыя выбары. Леўчанка падтрымала новаўтвораны рух свабодных спартоўцаў, які заклікае быць сумленнымі і казаць адкрыта пра нязгоду са стаўленнем улады да беларусаў.

Да руху далучыліся 830 спартоўцаў і працаўнікоў галіны. Калі ў спартоўцаў са свабоднага аб’яднання пачаліся праблемы з уладамі, у Беларусі быў створаны Фонд спартовай салідарнасці.

Меньш чым тыдзень таму паўстаў таксама фонд, які будзе дапамагаць рэпрэсаваным з галіны культуры і мастацтва.

Hавiны
Фонд культурнай салідарнасці – у падтрыманне пацярпелых творцаў
2020.10.09 16:19

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў