Незанятым у эканоміцы дзяржава не дапаможа пры будаванні жытла


Лукашэнка на саміце СНД. Фота - president.gov.by

Новы ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 474, падпісаны 10 снежня, непасрэдна закранае грамадзянаў, якія не занятыя ў эканоміцы, але якія маюць намер набыць уласнае жытло з дапамогай дзяржпадтрымкі. З 1 сакавіка наступнага году так званыя дармаеды будуць мець абмежаванае права на атрыманне дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылля.

А вось у выпадку, калі ўсе працаздольныя члены сям’i не занятыя ў эканоміцы, дзяржпадтрымка на набыццё або будаўніцтва жылля наагул не разлічаная, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

З іншага боку ўказам «Аб дзяржаўнай падтрымцы пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў» павялічваецца памер дзяржаўнай падтрымкі для некаторых катэгорый грамадзянаў:

  • для дзяцей-сіротаў памер субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу па камерцыйных крэдытах вырасце з да 35% да 50 %;
  • для малазабяспечаных грамадзянаў, якія жывуць і працуюць у населеных пунктах на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці і будуюць там жыллё, памер субсідыі на выплату часткі адсоткаў па камерцыйных крэдытах павялічваецца на 4 адсоткавыя пункты;
  • грамадзянам, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, прадстаўляецца права на атрыманне субсідыі на пагашэнне 50 % асноўнага доўгу па камерцыйных крэдытах.

Акрамя гэтага, згодна з указу № 474, шматдзетным семʼям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, усталёўваецца першачарговае права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі (для шматдзетных семʼяў, якія выхоўваюць чацвярых і больш няпоўнагадовых дзяцей).

Асноўныя пункты ўказа ўступаюць у дзеянне праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Чыноўнікі працягваюць папаўняць базы дармаедаў у рэгіёнах

СК, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары