Незалежныя журналісты вярнуліся з адпачынку і даведаліся, што іх зноў пасудзілі


Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава зноў атрымалі буйныя штрафы за супрацу з «Белсатам» – агулам больш за Br 2000.

Яшчэ 31 траўня суддзя суду Маскоўскага раёну Берасця Раман Карабан прысудзіў Алесю Ляўчуку і Мілане Харытонавай па 40 базавых велічынь штрафу кожнаму – то бок агулам Br 2040. Нагодай для такога штрафу стала асвятленне акцыі пратэсту супраць акумулятарнага заводу, якая прайшла 7 красавіка.

ВІДЭА
Больш за 300 чалавек выйшлі на плошчу ў Берасці – супраць заводу і сваволля ўлады
2019.04.07 16:55

Ляўчуку позву ў суд уручыў супрацоўнік міліцыі Раман Хацько. Мілана Харытонова позву ў суд не атрымлівала, таму і падала скаргу ў абласны суд.

– Падрыхтоўка справы вялася са шматлікімі парушэннямі: мяне не выклікалі для складання пратаколу, не апытвалі, копія пратакола не была мне накіраваная, ні позву ні пастанову суду я не атрымала. А пра прысуд мне паведаміў Алесь Ляўчук, які атрымаў электронны ліст з суду, – сказала ў размове з «Белсатам» Мілана Харытонава.

Тым часам, Алесь Ляўчук дамагаецца пакарання для міліцыянтаў якія жорстка яго затрымалі 3 сакавіка.

Як беларуская дзяржава гарантуе свабоду слова і працу журналістаў

Паглядзіце, як беларуская дзяржава гарантуе свабоду слова і працу журналістаў у нашай краіне.У Берасці затрымалі журналістаў Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву.Журналісты мяркуюць, што затрыманне звязанае з тым, каб ізаляваць іх на час чарговай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 3 marca 2019

Журналіст напісаў скаргі ў Следчы камітэт і пракуратуру, але звароты Ляўчука былі адпраўлены ў той самы РАУС, супрацоўнікі якога затрымлівалі журналіста. Праз амаль два месяцы на Ляўчука склалі пратакол быццам бы за непадпарадкаванне міліцыі. Але пратакол быў складзены з такой колькасцю памылак, што суд нават не стаў яго разглядаць. Пакуль міліцыянты выпраўлялі памылкі, выйшлі тэрміны прыцягнення да адказнасці.

– Я не атрымаў ніякага адказу на свае скаргі, таму напісаў новыя, а таксама папрасіў Берасцейскі гарвыканкам пакараць міліцыянтаў за парушэнне закону аб зваротах грамадзянаў, – кажа Алесь Ляўчук «Белсату».

Вось такія адказы на свае скаргі атрымаў Алесь Ляўчук

У адказе, атрыманым з упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкаму гаворыцца:

– Вашы довады аб неналежным інфармаванні службовымі асобамі АУС Маскоўскага раёну Берасця аб выніках разгляду скаргаў на нібыта супрацьпраўныя і нетактоўныя паводзіны супрацоўнікаў міліцыі знайшлі сваё пацверджанне. Кіраўнікі АУС папярэджаны аб адказнасці, а вінаваты супрацоўнік міліцыі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Пры гэтым дзеянні супрацоўнікаў АУС, якія ўжылі ў дачыненні да вас фізічную сілу, прызнаныя законнымі і абгрунтаванымі.

Hавiны
У Берасці новая хваля рэпрэсіяў: суды над актывістамі ды журналістамі
2019.04.24 16:34

А ў самім Маскоўскім АУС журналісту адказалі, што супрацоўнікі міліцыі, якія яго затрымалі, не выйшлі за межы правоў і паўнамоцтваў прадстаўленых ім па службе.

– Вада камень точыць. Я працягну пісаць скаргі на тое затрыманне. Цяпер кіраўніцтва міліцыі Маскоўскага раёну прызнаецца, што гэта было сапраўды затрыманне, а калі гэта так, то па законе павінен быць пратакол затрымання, які ў той дзень не складаўся. Замест таго, каб строга пакараць супрацоўнікаў, якія парушылі закон, міліцэйскае кіраўніцтва працягвае іх пакрываць, – лічыць Алесь Ляўчук.

ХВ belsat.eu

Стужка навінаў