«Незаконна выводзіў людзей з запою псіхатропамі» – у Менску затрымалі доктара


35-гадовы доктар працаваў «на даму» – выязджаў да «пацыентаў» і выводзіў іх з запою, ужываючы медыкамент «дыязепам», які мае псіхатропны эфект.

Мужчыну затрымалі сталічныя супрацоўнікі аддзялення па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Партызанскага РУУС.

Доктар афіцыйна працаваў у адным з медычных цэнтраў, дзе займаўся вывадам людзей з запою, а неафіцыйна браў «замовы на зняцце пахмелля».

«Калегі лекара з медцэнтра не ведалі пра падпрацоўку калегі», – адзначаюць у міліцыі.

Мужчыну затрымалі на гарачым падчас наведвання кліента. Асабісты ператрус выявіў у доктара 8 ампулаў, 21 таблетку і два шпрыцы з дыязепамам. Лекі канфіскаваныя.

Супраць яго распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў. Мужчыне пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў