Незайздросны лёс графіці ў Горадні


З сямі арт-аб’ектаў, зробленых год таму ў межах праекту «Must Act – Must Art», непашкоджанымі засталіся толькі два. Некаторыя – наагул не захаваліся.

Леташняй восенню агульнабеларускі праект «Must Act – Must Art» дакаціўся і да Горадні. Стрыт-арт кампанія, папярэдне ўзгадніўшы ўсё з мясцовымі ўладамі, за некалькі тыдняў зрабіла серыю вялікафарматных графіці ў розных частках гораду. Прайшоў год. Што засталося ад мастацкіх працаў?[/vc_column_text][vc_column_text]

Фея і партрэт дзяўчыны

[/vc_column_text][vc_column_text]Гэтыя малюнкі на трансфарматарнай будцы ў дварах на вул. Дзяржынскага выканалі мастакі Ulysses з Гомлю і HADE з Воршы. Пры загадкавых абставінах іх наўпрост замалявалі ў хуткім часе: ані ЖЭС, ані жыхары на сябе адказнасці не ўзялі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”52557″ img_size=”large”][vc_single_image image=”52562″ img_size=”large”][vc_column_text]

Шчаслівы білет

[/vc_column_text][vc_column_text]Гэты малюнак быў найбольшым з серыі, бо заняў фактычна ўсю сцяну шматпавярховіку на Белых Росах на ўскрайку гораду. Выканаўца – мастак Жэня MUTUS з Пінску. Падчас пераробкі швоў, аднак, будаўнікі малюнак пашкодзілі, дзе-нідзе выразна паверх графіці выразна праступае кратка ізаляцыйных швоў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”52569″ img_size=”large”][vc_single_image image=”52575″ img_size=”large”][vc_column_text]

Крумкач ды Каложа

[/vc_column_text][vc_column_text]Малюнак быў зроблены ў дварах, але, пры гэтым, фактычна ў самым цэнтры горада – за 100 метраў ад Савецкай плошчы. Ягоны аўтар – Алесь Kontra з вёскі Матыкалы што на Берасцейшчыне. З малюнку загадкавым чынам знікла Каложа. Хто яе зафарбаваў і чаму не крануў рэшту графіці – незразумела дагэтуль.[/vc_column_text][vc_single_image image=”52581″ img_size=”large”][vc_single_image image=”52585″ img_size=”large”][vc_column_text]

Човен і птушка

[/vc_column_text][vc_column_text]Падземны пераход паміж Аўтавакзалам і Скідальскім рынкам аздабляў дуэт Ulysses і Kontra, дзяўчына і хлопец. У выніку, да сёння захаваўся толькі малюнак чоўна з закаханымі, птушку сярод белага дня замалявалі супрацоўнікі ЖЭСу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”52589″ img_size=”large”][vc_single_image image=”52601″ img_size=”large”][vc_single_image image=”52593″ img_size=”large”][vc_column_text]

Вітаўт

[/vc_column_text][vc_column_text]Пра адзіны ў Беларусі насценны вулічны партрэт Вітаўта Вялікага шырока пісалі медыі. Малюнак выканаў мастак Silen на трансфарматарнай будцы ў раёне новабудаў на Пушкіна. Літаральна на мінулым тыдні малюнак быў пашкоджаны: вандалы, верагодна, хацелі заліць чырвонай фарбай твар князя, але крыху не патрапілі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”52605″ img_size=”large”][vc_single_image image=”52609″ img_size=”large”][vc_column_text]

Алень св. Губэрта

[/vc_column_text][vc_column_text]Адно з двух графіці, зробленых у занёманскай частцы гораду, у даным выпадку ля праспекту Янкі Купалы. Аўтарка – Маша GrapeWave. Малюнак захаваўся.[/vc_column_text][vc_single_image image=”52613″ img_size=”large”][vc_column_text]

Дзяўчынка і кветкі

[/vc_column_text][vc_column_text]Малюнак дзіцяці ў калябарочным стылі стварыў мастак Андрэй Бусел, які працуе пад псеўданімам Hutkasmachna. Графіці нанесена на трансфарматарную будку на вуліцы Гая. Захавалася без пашкоджанняў. З-за блізкасці да будынку Кастрычніцкага РАУСу?[/vc_column_text][vc_single_image image=”52617″ img_size=”large”][vc_column_text]

Я лічу, што графіці маюць жыць па законах вуліцы, – разважае мастак Алесь Kontra. – Таму не бачу тут трагедыі. Камусьці падабаецца, камусьці – не. Мастацтва для нас – гэта «тут і цяпер». Напрыклад, калі зафарбавалі Каложу на «Крумкачы», мне асабіста было вельмі цікава, чым кіраваліся гэтыя людзі. Я задумаўся».

Разам з тым, мастак адзначае, што іншыя ягоныя графіці як у Польшчы (Беласток, Гданьск), так і ў Беларусі (Менск, Віцебск, Баранавічы, Рагачоў) спакойна дажылі да сёння, хоць некаторыя з іх былі зробленыя значна раней за гарадзенскія. З Горадняй, чамусьці, пашанцавала меней.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў