NEXTA: Жыхары Берасцейшчыны не могуць прайсці МРТ


Жыхар Берасцейшчыны Аляксандр Кабанаў, сваяку якога тэрмінова неабходна прайсці МРТ (магнітна-рэзанансную тамаграфію), паспрабаваў запісаць свайго сваяка да лекараў. Але аказалася, што гэта не так і проста, піша блогер NEXTA.

«Аказалася, што ў абласным цэнтры, дзе пражывае 344 тысячаў чалавек няма ніводнага спраўнага апарата. А на тыя, што ёсць (платныя) – чарга… на кастрычнік! Не працуе апарат і ў шпіталі ў Баранавічах. Калі будзе адрамантуюць – невядома. Грошай няма. МРТ ж – не кабінет прэм’ера», – паведамляе блогер.

У галоўным ўпраўленні па ахове здароўя Берасцейскага аблвыканкаму адзначаюць, што медычная дапамога будзе аказана кожнаму, хто звяртаецца да медыкаў, у залежнасці ад таго, ці гэта экстранны зварот, ці планавая дапамога.

«Для таго, каб запісацца на абследаванне – неабходна звяртацца да ўчастковага тэрапеўта па месцы жыхарства. У экстранным выпадку дапамога будзе аказана неадкладна. А вось планавая дапамога будзе аказана ў планавым парадку. Таму тут няма аніякіх праблемаў», – распавёў «Белсату» Андрэй Карнялюк, першы намеснік начальніка ўпраўлення па ахове здароўя Берасцейскага аблвыканкаму.

Што да рамонту апаратаў, якія цяпер не працуюць, у аблвыканкаме абяцаюць вырашыць праблему ў бліжэйшы час.

«Так, на самой справе ў нас выйшаў з строю апарат. Але на сёння мы маем усё неабходнае для яго рамонту, таму ў кароткія тэрміны няспраўнасць будзе ліквідавана», – дадаў Андрэй Карнялюк.

Аб’ектыў
Беларусаў дрэнна лечаць ад раку, бо грошы ідуць на хакей
2017.05.31 21:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў