NEXTA заявіў пра спыненне блогу і запуск «паўнавартаснага медыяпраекту»

Блогер NEXTA заявіў, што запускае «паўнавартасны медыяпраект». Час для гэтага наспеў, паколькі, як піша блогер, у яго больш за 200 тысячаў падпісчыкаў у Telegram і амаль 340 тысячаў у YouTube.

На ўсіх платформах блогера ўжо зменены лагатып.

«Мы пачынаем трансфармацыю ў паўнавартаснае СМІ XXI стагоддзя. Гэта значыць, што інфармаванне вас пра тое, што адбываецца ў краіне, становіцца нашым абавязкам. Яшчэ больш навінавых публікацый, больш важнай, але зразумелай аналітыкі і, вядома, самай аператыўнай інфармацыі. Так, без цэнтралізаванага сайта. Але каму ў 2020-м годзе патрэбен сайт, які любы чыноўнік з Міністэрства інфармацыі можа ў адзін момант заблакаваць адной пстрычкай мышы?», – адзначае блогер.

Цяпер афармленнем публікацыяў у Telegram будзе займацца журналіст Раман Пратасевіч. Сцяпан Святлоў, стваральнік і галоўны аўтар усяго брэнда NEXTA, з Telegram развітвацца не збіраецца. Аднак цяпер больш пільную ўвагу ён будзе надаваць развіццю іншых сацсетак і YouTube-канала.

NEXTA назваў галоўную небяспеку для Лукашэнкі

СК belsat.eu

Глядзі таксама