NEXTA: за хабар затрыманы капітан са Следчага камітэту


У Магілёўскай вобласці за хабар у буйным памеры затрымалі супрацоўніка Следчага камітэту, капітана Ю.Клопава. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «NEXTA».

З гэтай нагоды супрацоўнікаў абласнога СК уночы 25 траўня ўзнялі на экстранную селектарную нараду. На ёй ім паведамілі, што цяпер следчыя будуць наведваць у якасці экскурсіяў месцы зняволення і глядзець фільмы пра прафілактыку карупцыі.

Абноўлена
Затрыманні дырэктараў у Гомлі, Віцебску, Воршы. КДБ для каментароў не дасяжны
2019.05.24 15:52

Афіцыйных паведамленняў ні Следчага камітэту, ні КДБ наконт затрымання на дадзены момант няма.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў