NEXTA: У Лукашэнкі новы самалёт за $ 60 млн


Гэты самалёт можа належыць Аляксандру Лукашэнку.
Фота: t.me/nexta_tv

У кіраўніка Беларусі з’явіўся новы самалёт, які каштуе больш за $ 60 млн. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведамляе блогер NEXTA.

Прыватны бізнэс-джет Gulfstream G550 мае бартавы нумар EW-001PJ, ягоныя ліўрэі выкананыя ў колерах дзяржаўнага сцяга. Кошт самалёту, паводле каталогу, складае $ 61 500 000. Далёкасць палёту гэтай мадэлі – 12 500 кіламетраў.

Hавiны
«Белавія» вырашыла прадаць стары самалёт Лукашэнкі за некалькі мільёнаў
2018.11.05 12:50

Новы самалёт прыбыў у Менск яшчэ ў другой палове верасня. Свой адзіны рэйс ён здзяйсняў у Варшаву.

Раней паведамлялася, што ў авіяцыйным парку Лукашэнкі было 3 самалёты: амерыканскі Boeing 737-800/BBJ2 EW-001PA, канадскі Bombardier Challenger 850 EW-301PJ, Як-40 EW-88187, а таксама верталёт Мі-8 EW-25049. У 2018 годзе быў выстаўлены на продаж Ту-154M, які раней выконваў ролю борту № 1, за $ 2 млн.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў