Nexta LIVE: Cілавікі стралялі па натоўпе, пацярпела журналістка

Мірныя пратэсты разганяюць брутальна.

Паводле тэлеграм-каналу NEXTA LIVE, каля крамы «Карона», на Кальварыйскай у Менску сілавікі страляюць па людзях, сутыкненняў перад гэтым не было. Імаверна, гаворка ідзе пра гумавыя кулі. Некалькі чалавек параненыя, сярод іх – журналістка Нашай Нівы Наталля Лубнеўская.

Паводле каналу, супраць менчукоў задзейнічалі сілы спецыяльных аперацый, то бок вайсковы спецназ. Таксама паведамляецца, што на Кальварыйскай ужыты слезацечны газ.

Па ўсёй сталіцы сілавікі ўжываюць светлашумавыя гранаты супраць малых груп людзей, якія ідуць у цэнтр.

МВ

Hавiны