NEXTA: галоўнага інжынера кампаніі «Менск Крышталь» затрымалі за хабар


«Менск-Крышталь» . Фота: realt.by

Галоўнага інжынера лікёра-гарэлачнага ТАА «Менск Крышталь» Аляксандра Жарына затрымалі за хабар памерам $ 3000. Пра гэта паведамляе са спасылкаю на свае крыніцы NEXTA.

На самім прадпрыемстве па працоўным нумары Аляксандра Жарына карэспандэнту belsat.eu паведамілі, што ён зараз не можа падысці, бо нібыта знаходзіцца на бальнічным.

За паўгода ў Беларусі асудзілі паўтысячы карупцыянераў

Суразмоўца таксама адзначыў, што не чуў пра затрыманне галоўнага інжынера.

Разам з тым у аддзеле кадраў зняпраўдзілі інфармацыю пра тое, што Аляксандр Жарын знаходзіцца на бальнічным.

«Ён не на бальнічным. Ён працы», – паведамілі ў адказ на пытанне нашага карэспандэнту.

У прыёмнай генеральнага дырэктара заявілі, што нічога не чулі пра затрыманне галоўнага інжынера.

Адзначым, што Аляксандр Жарын уваходзіць у камісію ТАА «Менск-Крышталь» для супрацьдзеяння карупцыі.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары