Бранятэхніка ў газеце. Новы і танны камуфляж беларускага войска


На палігоне пад Слонімам беларуская бранятэхніка выпрабавала эфектнае (і эфектыўнае) зімовае маскаванне.

Справаздачу з маршу 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады апублікавала «Беларуская ваенная газета».

Большасць кіроўцаў – жаўнеры восеньскага прызыву. «Падчас маршу гвардзейцы дзейнічалі без мітусні і спешкі», – піша выданне.

Паводле карэспандэнта, на палігон рэгулярна паступае свежая прэса, а намеснік камандзіра батальёна па ідэалагічнай працы гвардыі капітан Вячаслаў Керус не паспявае раздаваць усім ахвотным свежыя нумары «БВГ».

Ці жаўнеры паспяваюць яе чытаць – невядома.

Марш гвардзейцаў адбыўся напярэдадні батальённых тактычных вучэнняў з баявой стральбой, якія адбудуцца ў межах комплекснай праверкі баявой гатовасці беларускага войска.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/f8-Ds2N2URE”][vc_column_text]ДД

Стужка навінаў