Невыяздныя яйкі


Супрацоўнікі ўпраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях 18 сакавіка не дазволілі ўвезці ў Расею прадукцыю (302 000 яек) беларускага прадпрыемства «Племптушказавод» Беларускі».

Груз павінен быў прайсці праз Бранск у Арлоўскую вобласць.

«У ходзе кантролю спецыялісты Рассельгаснагляду высветлілі, што назва і адрас прадпрыемства, названыя ў ветэрынарным сертыфікаце і Рэестры прадпрыемстваў Мытнага звязу, не адпавядалі маркіровачным этыкеткам. Акрамя таго, у пашпарце якасці адсутнічала інфармацыя аб назве прадукцыі», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы расейскага ведамства.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў