Невядомыя забраліся ў дом амерыканца – і прыбраліся там


Нэйт Роман. Кадр з рэпартажу «CBS»

Амерыканец Нэйт Раман з гораду Мальбара ў штаце Масачусэтс распавёў тэлеканалу «CBS», як вярнуўся з працы дахаты і зразумеў, што ў ягоным доме нехта пабываў. Але нічога не знікла.

«Я адчуў пах хімічных сродкаў для прыборкі. Пачаў аглядаць дом і пабачыў, што мой ванны пакой прыбраны», – распавёў гаспадар.

На заднім двары мужчына знайшоў мяшок са смеццем. На ўсялякі выпадак ён звярнуўся ў паліцыю і паведаміў аб узломе і пранікненні.

«Узломшчыкі заправілі ложак, прапыласосілі дываны, памылі прыбіральню і пакінулі там ружу, якую зрабілі з туалетнай паперы», – распавёў амерыканец.

Дзвярны замкі не былі пашкоджаныя, а камеры відэаназірання ў доме ў той дзень былі адключаныя.

Ружа з папяровай паперы, якую амерыканец Нэйт Роман знайшоў у сваёй прыбіральні пасля вяртання дахаты 15 траўня 2019 года. Фота з «Фэйсбуку» Нэйта Романа

Паліцыянты апыталі суседзяў, але ніхто з іх не бачыў нічога падазронага.

Сам амерыканец мяркуе, што мог забыцца зачыніць дзверы з задняга двару і ў хату падчас ягонай адсутнасціпамылкова патрапілі супрацоўнікі клінінгавай службы.

«Адзінае, чаго яны не зрабілі, – не прыбралі кухню. Гэта мяне крыху расчаравала», – распавёў Нэйт.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў