Невядомыя перадалі іншым невядомым. Як з Гомля вывозілі Паўла Грыба


Адвакат Андрэй Сабінін наведаў Паўла Грыба ў краснадарскім СІЗА.

«Патрапіць у турму нескладана. Але няпроста гэта зрабіць адвакату. Прасцей на нябёсы», – пісаў Сабінін у «Фэйсбуку» некалькі дзён таму. У панядзелак адваката нарэшце пусцілі да падабароннага – вывезенага супрацоўнікамі ФСБ з тэрыторыі Беларусі грамадзяніна Украіны Паўла Грыба

«Выглядае нармальна, але непакоіцца, што без лекаў. Таксама не вырашаныя бытавыя праблемы», – напісаў Сабінін.

Паводле адваката, ён даў падпіску пра неразгалошванне, таму каментаваць сутнасць абвінавачвання не мае права.

«Паводле Грыба, ён быў вывезены з Гомля невядомымі людзьмі і перададзены іншым невядомым, і прыкладна праз пару дзён у Смаленскай вобласці быў аформлены пратакол затрымання», – піша юрыст.

Расейскія спецслужбы затрымалі Паўла Грыба 25 жніўня, не дапусціўшы да яго ані прадстаўнікоў МЗС Украіны, ані адваката. Беларускі бок толькі праз тыдзень пацвердзіў факт перасячэння ўкраінцам беларускай мяжы.

ДД

Стужка навінаў