Невядомыя падпалілі сцэну ў парку Дружбы народаў

Мінулай ноччу невядомыя падпалілі сцэну ў парку Дружбы народаў. Сталічныя ўлады паставілі канструкцыю дзеля канцэртаў, якія будуць ладзіць у парку БРСМ і «Белая Русь». Менавіта з гэтай нагоды мітынг Святланы Ціханоўскай апынуўся пад пытаннем, піша Telegram-канал NEXTA.

Невядомыя спрабавалі спаліць пастаўленую ўладамі сцэну. Фота: «Белсат»

Каля сцэны ў парку Дружбы народаў працуе міліцыя, АМАП, Следчы камітэт і нават КДБ. Падставай для такой колькасці спецслужбаў стаў падпал сцэны невядомымі ўначы. У выніку падпалу згарэла пластыкавая задняя частка сцэны.

Фота: «Белсат»

Сцэна з’явілася з ініцыятывы мясцовых уладаў, якія далі дазвол на правядзенне канцэртаў БРСМ і «Белай Русі». І гэта можа стаць перашкодай для правядзенне агітацыйнага мітынгу Святланы Ціханоўскай, які запланаваны на 6 жніўня. Пакуль штаб Ціханоўскай не паведамляе пра адмену акцыі, але заклікаў прыйсці на пікет не гучыць.

Ціханоўская не прыехала ў Бярозу праз магчымую «правакацыю»

 

СК belsat.eu

Hавiны