Невядомыя напалі на старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі Расеі


Следчыя Расея распачалі крымінальную справа па факце разбойнага нападу на дом старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Расейскай Федэрацыі, паведамляе сайт МУС РФ.

Паведамленне пра напад паліцыя атрымала ўначы 6 верасня. Супрацоўнікі паліцыі высветлілі, што пацярпелай з’яўляецца старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Расейскай Федэрацыі Эла Памфілава. Зламыснік у масцы праз акно пранік на тэрасу дому, неаднаразова ўдарыў гаспадыню электрашокерам, пасля чаго схаваўся.

Крамлёўскія паліттэхнолагі шукаюць суперніцу для Пуціна

Распачата крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 162 Крымінальнага кодэксу Расейскай Федэрацыі. Праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўсталяванні, вышуку і затрыманні асобаў, якія маюць дачыненне да здзяйснення злачынства.

Расследаванне ўзятае на кантроль кіраўніцтвам МУС Расеі», – паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Расеі Ірына Воўк.

Ад баршчу да бульбы. Лідзія Ярмошына развівае харчовую тэму

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары