Невядомы выстраліў у кіраўніка МРЭА ДАІ Берасця


У будынку МРЭА ДАІ Берасцейскай вобласці адбылася страляніна. Жыхар раёну стрэліў у кіраўніка МРЭА. Службовец не пацярпеў, нападніка затрымалі, паведамляе Следчы камітэт.

А 9 раніцы ў кабінет кіраўніка міжраённага аддзелу ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкаму прыйшоў 70-гадовы жыхар Берасцейскага раёну. Мужчына дастаў самаробнае прыстасаванне, накіраваў яго ў бок службовай асобы і зрабіў некалькі стрэлаў.

Міліцыянт аператыўна зрэагаваў на сітуацыю, што дапамагло пазбегнуць яму раненні. Ён не пацярпеў.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальная справа паводле ч.1 арт.14 і п.10 ч.2 арт. 139 (замах на забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці) Крымінальнага кодэксу Беларусі. Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя.

Меркаванні
100 тысяч на вуліцы і «міліцыя з народам»?
2020.06.05 11:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў