Неверагодныя гісторыі: гэтыя людзі цудам пазбеглі смерці

ВІДЭА

Што адбывалася на вуліцах, па якіх і сёння ходзяць жыхары Менску, распавядае новы дакументальны фільм «Мы жылі ў гета». Стужку, знятую «Белсатам», ужо можна глядзець на нашай старонцы. Героі фільму – былыя вязні Менскага гета, якія дзецьмі перажылі Галакост.

«Выразалі дзіцячы дом. Не забілі, а выразалі… – узгадвае 84-гадовая Фрыда Рэйзман. – І калі мама пабегла туды, яны ўсе былі зарэзаныя, гэтыя дзеці… Ці то штыкамі, ці то нажамі. І яна пачула піск. Стала шукаць, і ў печцы-галандцы знайшла дзяўчынку. Мама прынесла яе дамоў».

Уратаваная дзяўчынка перажыла вайну, як і Кіра Калмановіч (яму таксама 84), які трапіў у канцлагер, дзе ставілі доследы на дзецях.

«Там стваралася група паводле складу крыві, я не ведаю, паводле нейкіх прыкметаў. Мы пабывалі і ў Майданэку, і ў Заксэнгаўзэне».

Падавалася б, з такіх месцаў не выходзяць жывымі, але Кіра быў адным з тых, каму гэта ўдалося. Як гэта адбылося? Якія прыгоды чакалі яго падчас вяртання ў Беларусь? Пра гэтую ды іншыя неверагодныя гісторыі вы даведаецеся з дакументальнага фільму, які зняў Ягор Сурскі (відэа вышэй).

У Беларускім архіве вуснай гісторыі захоўваецца шмат гісторыяў, распаведзеных сведкамі Галакосту. Успаміны ж яго ахвяраў, якія засталіся ў жывых, збірае Гістарычная майстэрня імя Левіна. «Каб мы адышлі ад сітуацыі, калі габрэі нам чужыя, і ўзгадалі, кім яны былі ў нашай гісторыі, што яны насамрэч – свае», – тлумачыць кіраўніца майстэрні Ірына Кашталян.

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары