Неверагодны камбэк «Ювэнтуса» і слёзы «Атлетыка»


Фота: REUTERS/Alberto Lingria/FORUM

Італьянскі «Ювэнтус» і ангельскі «Манчэстар Сіці» – чарговыя два ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі самага прэстыжнага клубнага турніру Старога Свету – футбольнай Лігі Чэмпіёнаў.

«Старая сеньёра» пасля паразы ў гасцях на стадыёне « Ванда Мэтрапалітана» 0:2 ад іспанскага «Атлетыка», на сваім полі стварае сапраўдны цуд, неверагодны камбэк, і, дзякуючы хэт-трыку Крыштыяну Раналду дабіраецца да чвэрцьфіналу спаборніцтваў. «Ювэнтус» 3:0 «Атлетыка». Раналду забіў галы на 27-й, 48-й і 86-й хвілінах.

Фота: REUTERS/Alberto Lingria/FORUM

У іншым матчы ў адказ «Манчэстар Сіці» прымаў нямецкі клуб «Шальке». У стартавым двубоі ў Гельзэнкірхэне каманды паказалі цікавы футбол, аднак «гараджане» здолелі даціснуць суперніка толькі на 90-ай хвіліне 3:2. Сёння ж «Сіці» паказаў, хто ў доме гаспадар і так паздзекаваўся з «Шальке», што гэты клуб запомніць такую паразу на ўсё жыццё! Неверагодная перамога «Манчэстара» – 7:0!!! Два галы забіў Агуэра (на 35-й і 38-й хвіліне), на 42-й забіў Санэ, 56-й Стэрлінг, 71-й Сілва, 78-й Фадэн, 84-й Жэзус.

Фота: Reuters/Lee Smith/FORUM

Заўтра, 13 сакавіка, вызначацца апошнія дзве каманды, якія атрымаюць заветныя квіткі ў чвэрцьфінал. За пуцёўкі пазмагаюцца: ангельскі «Ліверпуль» і нямецкая «Баварыя», а таксама іспанская «Барселона» і французскі «Ліён». У стартавых сустрэчах гэтых камандаў на табло былі сумныя 0:0.

Дзмітрый Сухановіч belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары