«Netflix» прыпыніў здымкі серыялу «Вядзьмар»


Праз каронавірус кампанія «Netflix» прыпыняе на два тыдні здымкі серыялу «Вядзьмар». Пры гэтым кампанія абяцае, што стваральнікі серыялу падчас перапынку атрымаюць ганарары, паведамляе выданне «Deadline».

«Netflix» на мінулым тыдні прыпыніў здымкі сваіх серыялаў у ЗША і Канадзе. «Вядзьмар» стаў першым праектам, здымкі якога сэрвіс зачыніў за межамі гэтых краінаў.

«Каронавірус узняў складаныя пытанні для ўсіх, хто працуе над вытворчасцю. Мы вельмі ўдзячныя за ўсю працу, якую кожны зрабіў, каб захаваць актораў і працаўнікоў у бяспецы падчас гэтай пандэміі», – распавялі ў «Netflix».

Hавiны
Тры серыялы, якія прыйдуць на замену «Гульні тронаў»
2019.05.24 14:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў