«Netflix» прапанаваў Бараку і Мішэль Оўбаме зняць тэлешоу


Стрымінгавы сэрвіс «Netflix» прапанаваў былому прэзідэнту ЗША Бараку Оўбаме і ягонай жонцы Мішэль зняць тэлешоу, прысвечанае «натхняльным гісторыям». Пра гэта са спасылкай на ананімныя крыніцы, паведамляе «The New York Times».

Крыніцы выдання падкрэслілі, што Барак Оўбама не мае намеру выкарыстоўваць перадачу, каб крытыкаваць палітыку ягонага пераемніка Доналда Трампа.

Летась паведамлялася, што Барак і Мішэль Оўбама падпісалі кантракт на напісанне мемуараў на суму больш за $ 60 млн.

Якую суму сям’і Оўбамаў прапанаваў «Netflix», невядома.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары