Неспадзяванка з палеазойскай эры: салігорскія шахцёры знайшлі скамянелага ракаскарпіёна


Салігорскія шахцёры Сяргей Малочка і Вячаслаў Ракавец выпадковы сталіся аўтарамі палеанталагічнага адкрыцця. У шахце Краснаслабодскага рудніка яны знайшлі скамянелыя парэшткі ракаскарпіёна – адной з найстаражытнейшых жывёлінаў на Зямлі.

ВІДЭА
Упершыню знойдзены мозг дыназаўра
2016.11.02 09:26

«Мільёны гадоў таму адбываўся знос асадкавага абломкавага матэрыялу. Так атрымалася, што ракаскарпіён патрапіў у гэтыя асадкавыя адкладанні. Яго «запакавала» з усіх бакоў, таму кісларод ды іншыя газападобныя злучэнні не мелі да яго доступ. Гэта паспрыяла захаванню найстаражытнейшага жыхара Зямлі да сённяшняга дня», – адзначыў галоўны геолаг «Беларуськалія» Аляксандр Клабук, паведамляе «Калійшчык Салігорска».

Знойдзены ў Салігорску ракаскарпіён.
Фота: «Калійшчык Салігорска»

Ракаскарпіёны жылі ў дэвонскім перыядзе Палеазойскай эры – 350-360 млн гадоў таму, калі на месцы рудніка пляскалася старажытнае мора. Яны былі прамежкавай формай паміж марскімі і сухапутнымі жывёламі, а іх памер дасягаў двух метраў. Далёкімі нашчадкамі ракаскарпіёнаў лічаць павукоў і скарпіёнаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў