«Несмяротны полк» просіць забараніць бел-чырвона-белы сцяг


Шэраг прарасейскіх актывістаў і ўдзельнікаў акцыі «Несмяротны полк» звярнуліся да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з заклікам на заканадаўчым узроўні прыраўняць бел-чырвона-белы сцяг да «забароненай неанацысцкай сімволікі ў любых яго праявах».

Hавiны
Віцебскія ўлады забаранілі шэсце «Несмяротнага палка»
2019.05.04 20:21

Адпаведны зварот, апублікаваны на сайце «Русская весна», падпісалі дырэктар прыватнай асветніцкай установы па пытаннях гісторыі «Згода-Медыя» Арцём Агафонаў, старшыня інфармацыйна-асветніцкай установы «Наша гісторыя» Уладзімір Рыжанкоў, чалец Савету ветэранаў Акадэміі МУС Беларусі Уладзімір Шэін, кіраўнік ВПК «Патрыёт» Валерый Перавошчыкаў і паэт Кірыл Забаўскі.

Адзначым, што, напрыклад, сам Арцём Агафонаў раней публікаваў свае фотаздымкі з выявай бел-чырвона-белага сцяга.

Арцём Агафонаў з бел-чырвона-белым сцягам.
Фота: facebook.com/artem.agafonov

Пры гэтым нацыянальны беларускі сцяг яны называюць сцягам паліцаяў. Адносна магчымай забароны ў Беларусі афіцыйнага сцяга Расеі, які падчас Другой сусветнай вайны сярод іншага выкарыстоўвала Расейская вызвольная армія генерала Уласава, яны нічога не кажуць.

Hавiны
У Менску адбудзецца акцыя «Несмяротны полк»
2019.05.03 22:56

Прарасейскія актывісты таксама просяць не перашкаджаць правядзенню акцый «Несмяротны полк» ды аказваць іх арганізатарам поўную падтрыманне і садзейнічанне. Само ж шэсце прапануецца ўзяць у якасці адной з асноў нацыянальнай ідэі.

Таксама аўтары звароту просяць чырвоную і георгіеўскую стужкі прыняць у якасці афіцыйных дзяржаўных сімвалаў на святочных падзеях 9 траўня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў