«Нешта выбухнула». У Менску ў адкрытым полымі згарэў аўтобус


Інцыдэнт здарыўся 20 ліпеня на дыспетчарскай станцыі «Кунцаўшчына». Пра гэта паведамляе Міністэрства надзвычайных сітуацыяў у «Тўітэры».

Пасажырскі аўтобус выгараў цалкам. Патушыць яго атрымалася з дапамогай адмысловай пены.

У Кунцаўшчыне на дыспетчарскай станцыі нешта выбухнула. Верагодна аўтобус.

Opublikowany przez Mikitę Semianenkę Sobota, 20 lipca 2019

Відавочца здарэння Мікіта Семяненка паведамляе ў «Facebook’у», што падчас пажару чуў выбух. Прычынай узгарання, паводле працаўнікоў станцыі, маглі стаць праблемы з электронікай. Калі аўтобус загарэўся, кіроўца быў на перакусе.

Аўтобус быў у выкарыстанні толькі паўтара месяца.

Тое што засталося. :(Ахвяраў няма, кіроўца выйшаў на перакус у момант выбуху. Супрацоўнік парку кажа: праблемы з…

Opublikowany przez Mikitę Semianenkę Sobota, 20 lipca 2019

У МНС адзначаюць, што адпажару ніхто не пацярпеў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў